2 марта 2022, 18:57

Вчера, 1 марта, представитель управления региональных сил теробороны Украины заявил, что беларуские войска зашли в страну — подтверждения этому в беларуских независимых СМИ все еще нет. Однако факта, что с территории Беларуси в Украину летят ракеты и идет техника войск РФ, не отрицает даже Лукашенко. И как теперь жить беларусам, которые не выбирали этой войны? Поэт Алесь Плотка, который сейчас находится в Украине, обратился и к беларусам, и к украинцам. 

«Што я думаю пра апошнія дні ў фб і пра што хачу папрасіць беларусаў і украінцаў. Мне як беларусу ва Украіне абсалютна зразумела, хто бенефіцыяр ад максімальнага нацкоўвання беларусаў на ўкраінцаў і наадварот. На каго працуюць ботафермы. Каму выгадна. Толькі Крамлю. Два народы праходзяць шлях дэкаланізацыі, але вельмі па-рознаму. Мэта адна. 

Беларусам, з асабістага досведу. Калі на мой горад ляцяць бомбы, я проста хачу, каб гэта спынілася. Усе аргументы і факты, якія не спыняюць бомбы, не працуюць. Гэта рэакцыя на ўжо не рацыянальным узроўні. Паспрабуйце зразумець гэта.

Пасля ўключаецца дэфлексія (гэта тыпу як талерку разбіць аб сцяну, замест таго, каб сказаць, што табе не падабаецца), каналізацыя зразумелай агрэсіі. Мы «ашчуцілі» такі перавод на сабе, калі раптам цэлая нацыя адграбла папрокаў за чалавека, які аддае прыказы. Ну і боты ольгінскія, канешне, не маглі прапусціць такі шыкоўны момант, каб не паспрабаваць убіць клін паміж беларусамі і ўкраінцамі.

У стане прысаромленасці таксама давяць на пачуццё віны мэсэджы фармата «зараз найлепшы момант, каб нешта змяніць у Беларусі». Для Украіны гэта сапраўды найлепшы момант, бо калі навісае дадатковы фронт (а ён навісае), такія змены вельмі б добра дапамаглі. Але ў гэтай кропцы шмат хто з украінцаў не можа зразумець, што гэта не той момант, калі ў Беларусі нешта можа змяніцца. 

Украінцам. Усе мае ўкраінскія сябры добра ведаюць адказ на пытанне, колькі людзей устала разам са Стусам у кінатэатры «Україна» 4 верасня 1965-га. З Беларуссю зараз тое самае.  Паспрабуйце зразумець гэта. І смеласць тых людзей, хто нешта робіць пасля ўсіх рэпрэсій, смерцяў і шматгадовых тэрмінаў. 

Я разумею, што гэты факт не вырашае боль (але ён застаецца фактам), але і прымаць на сябе папрок не гатовы, ведаючы, што я канкрэтна зрабіў. Працягваю жыць ва Украіне, па ленінградах не езжу, раблю сваю справу, чаго і вам усім жадаю».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме